Меню
Гарады Беларусі


Зараз на Беларусі налічваецца 115 месцаў, якія маюць статус горада.
Многія з іх узніклі яшчэ ў эпоху ранняга сярэднявечча, калі значная
частка тэрыторыі сучаснай Беларусі была звязаная з зямлёй, якая
ў старажытных скандынаўскіх сагах называлася «Гардарыкі/Gardarike»,
што азначала «краіна гарадоў»
Пра праект
Праект рэалізуецца ў выглядзе інтэрактыўнага вэб-прылажэння (карты),
якое можна выкарыстоўваць у якасці даведніка альбо як інструмент для вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны і турыстычных магчымасцяў беларускіх гарадоў.
На сённяшні дзень тут утрымліваецца інфармацыя пра
60 гарадоў, у асноўным тых, якія ў сярэднявеччы атрымалі магдэбургскае
права, мелі свой герб і карысталіся адпаведнымі выгодамі і вольнасцямі.
Мэта праекта
акумуляваць веды пра гарады Беларусі ў іх культурна-гістарычным, геаграфічным, аксіялагічны сэнсах, раскрыць магчымасці іх турыстычна-рэсурснай базы, прадставіць інфармацыю аб фарміраванні і трансфармацыі назваў гарадоў у гістарычнай прагрэсіі.
Задачы праекта
Грамадская дасведчанасць
Павышэнне грамадскай дасведчанасці аб культурным і турыстычным патэнцыяле беларускіх гарадоў, іх ролі ў еўрапейскай і сусветнай гісторыі;
Комплексны падыход
Садзейнічанне комплекснаму падыходу ў даследаванні беларускіх гарадоў праз дыялог і супрацоўніцтва паміж усімі стэйкхолдэрамі, мясцовымі супольнасцямі і ўладай;
Стымуляванне грамадскай дыскусіі
Стымуляванне грамадскай дыскусіі аб неабходнасці рэалізацыі гісторыка-культурнага патэнцыялу беларускіх гарадоў як эфектыўнага рэсурса для іх устойлівага развіцця.

Створаны пры фінансавай падтрымцы ЮНЕСКА ў рамках Праграмы ўдзелу 2018–2019
Выкарыстанне матэрыялаў, размешчаных на сайце,
дазваляецца пры ўмове прамой спасылкі з указаннем назвы праекта «Гардарыкі».
Made on
Tilda