Праект рэалізуецца ў выглядзе інтэрактыўнага вэб-прылажэння (карты), 
якое можна выкарыстоўваць у якасці даведніка альбо як інструмент для вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны і турыстычных магчымасцяў беларускіх гарадоў. 
На сённяшні дзень тут утрымліваецца інфармацыя пра 
60 гарадоў, у асноўным тых, якія ў сярэднявеччы атрымалі магдэбургскае 
права, мелі свой герб і карысталіся адпаведнымі выгодамі і вольнасцямі.